БРЫЯНШО́НА ТЭАРЭ́МА,
тэарэма праектыўнай геаметрыі, якая сцвярджае, што ў кожным шасцівугольніку, акрэсленым вакол канічнага сячэння — эліпса (у прыватнасці, акружнасці), гіпербалы, парабалы, прамыя, якія злучаюць 3 пары процілеглых вяршыняў, праходзяць цераз адзін пункт. Даказана
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)